
Напярэдадні навагодніх святаў ФОЦ Машэрава інфармуе наведвальнікаў і ўсіх беларусаў аб рэжыме працы і адпачынку, які ўсталяваны ў краіне на першыя дні студзеня 2027 года, а таксама публікуе графік працы цэнтра ў святочныя дні.
Згодна з пастановай Урада Рэспублікі Беларусь, у 2027 годзе навагоднія святы складуцца для беларусаў максімальна зручна. Першы дзень года – 1 студзеня-выпадае на пятніцу. Паколькі 1 і 2 студзеня з’яўляюцца афіцыйнымі непрацоўнымі святочнымі днямі, а 3 студзеня – нядзеля, жыхары краіны будуць адпачываць тры дні запар: з пятніцы 1 студзеня па нядзелю 3 студзеня ўключна.
31 снежня – скарочаны працоўны дзень.
Праваслаўнае Раство Хрыстова, 7 студзеня, у 2027 годзе прыпадае на чацвер і з’яўляецца непрацоўным святочным днём.
8 студзеня-працоўны дзень
Графік працы ФОЦ Машэрава ў святочныя дні.
31 снежня 2026 г. (чацвер) працуем да 21.00.
1 студзеня 2027 г. (пятніца) працуем з 14.00 да 23.00.
7 студзеня 2027 г. (чацвер) працуем па рэжыме выхаднога дня з 7.00 да 23.00.
У астатнія дні ФОЦ Машэрава працуе ў звычайным рэжыме: з 7.00 да 23.00.
Чакаем вас у нашым цэнтры!
Нацыянальны