Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Беларусь адзначыць 14 мая

Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Беларусь адзначыць 14 мая

Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь святкуюцца ў нашай краіне штогод, пачынаючы 1995 года і адзначаецца ў другую нядзелю мая. Разам з тым, згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, сімваламі нашай краіны як суверэннай дзяржавы, з’яўляюцца Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн.

2023 год увойдзе ў гісторыю як год у якім гэтае свята пройдзе ўпершыню па-новаму: згодна з адпаведным указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, падпісаным 12 красавіка, у свята цяпер новая назва, якая дазваляе аддаць даніну павагі ўсім тром дзяржаўным сімвалам краіны.

Дзяржаўныя герб, сцяг і гімн-гэта сімвалы незалежнасці, дзяржаўнасці і адзінства Беларусі.

Кожная сучасная дзяржава мае свае сімвалы, якія выказваюць яго палітычную самастойнасць і незалежнасць, гісторыю станаўлення і развіцця, нацыянальную самабытнасць. Намаляваны на гербе вянок з залатых жытніх каласоў, пераплецены кветкамі канюшыны і лёну, абвіты чырвона зялёнай стужкай, увасабляе лепшыя якасці беларускага народа – працавітасць, імкненне да свабоды і патрыятызм.

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з двух гарызантальна размешчаных каляровых палос чырвонага і зялёнага колеру. У дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі. Чырвоны колер на сцягу-гэта колер сцягоў Чырвонай Арміі і беларускіх партызан, якія вызвалілі родную зямлю ад фашысцкіх захопнікаў. Зялёны колер-колер лясоў і палёў, сімвал вясны, надзеі і адраджэння. Белы колер арнаменту адлюстроўвае духоўную чысціню беларусаў. Сцяг мацуецца на дрэўку, афарбаваным у залацісты колер.

Дзяржаўны гімн-музычны сімвал суверэннай Беларусі ўспрымаецца намі як нешта велічнае і непарушнае. Здаецца, што ён існаваў заўсёды, Як неба і зямная цьвердзь. “Мы, беларусы-мірныя людзі, / Сэрцам адданыя роднай зямлі»”: новыя пакаленні грамадзян незалежнай беларускай дзяржавы нарадзіліся і выраслі з гэтымі простымі, кранальнымі словамі, у якіх сканцэнтраваліся і нацыянальная ідэнтычнасць, і грамадзянская пазіцыя, і любоў да Радзімы.

Дзень дзяржаўных герба, сцяга і гімна – гэта не толькі магчымасць аддаць даніну павагі найважнейшым сімвалам дзяржавы, але і падстава для яднання народа вакол агульных каштоўнасцяў і ідэалаў. Гэтае свята нагадвае кожнаму беларусу, што мы ўсе з’яўляемся часткай адной вялікай сям’і – нашай Радзімы Беларусі.