3 ліпеня-Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

3 ліпеня-Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Штогод 3 ліпеня наша краіна адзначае галоўнае дзяржаўнае свята-Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Ён адзначаецца ў дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – 3 ліпеня 1944 года.

3 ліпеня кожны беларус аддае даніну гераізму і стойкасці салдат, самаадданай барацьбе падпольшчыкаў, вялікаму працоўнаму подзвігу тых, хто ўздымаў краіну з руін, будаваў заводы, дамы, школы.

Сёння мы па праву можам ганарыцца дасягненнямі нашай краіны ў сферы навукі, культуры, адукацыі і спорту.

Напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята жадаем шчасця, здароўя, дабрабыту вам і вашым блізкім! Хай над галавой заўсёды будзе чыстае мірнае неба, а кожны дзень будзе напоўнены радасцю і душэўным цяплом!