25 і 26 ліпеня ў Мінску пройдзе міжнародны трыятлон

25 і 26 ліпеня ў Мінску пройдзе міжнародны трыятлон

Сёлета арганізатары прапануюць новы фармат: не проста спаборніцтвы, а паўнавартаснае спартыўнае свята з трыма фарматамі ўдзелу: трыятлон, заплывы ў адкрытай вадзе і бегавыя дыстанцыі.

Арганізатары падрыхтавалі для ўдзельнікаў і гледачоў насычаную праграму. Частку праспекта Пераможцаў у Мінску часова перакрыюць у нядзелю 26 ліпеня. Часовая забарона руху транспартных сродкаў і самаходных машын будзе ўведзена ў гэты дзень з 6:45 да 12:45 па цотным баку праспекта Пераможцаў ад вуліцы Ратамскай да праспекта Машэрава, з 6:45 да 14:45 па цотным баку праспекта Пераможцаў на ўчастку з вуліцай паркавай да вуліцы Ратамскай, а таксама з 8:10 да 12:45 па праспекце Машэрава ад праспекта Пераможцаў да вуліцы Даўмана.

Просім гасцей і супрацоўнікаў ФОЦ Машэрава ўлічваць гэтую інфармацыю пры планаванні паездак у цэнтр у нядзелю.

Для зручнасці рэкамендуецца выбіраць шляхі аб’езду або карыстацца грамадскім транспартам.