22 чэрвеня – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

22 чэрвеня – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

Сярод значных дат у гісторыі нашай краіны 22 чэрвеня займае асаблівае месца. З 2022 года сумная дата атрымала новую назву – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Калі па традыцыі мы шануем усіх, хто аддаў свае жыцці, вызваляючы нашу зямлю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама жыхароў, якія вынеслі на сабе ўсе нягоды вайны.

22 чэрвеня ў Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны па ўсёй краіне пройдзе Усебеларуская хвіліна маўчання.

Прыняць удзел у хвіліне маўчання ў гэтую журботную дату можа кожны. У 12.00 трэба спыніцца на хвіліну і ўзгадаць тых, хто коштам свайго жыцця ўнёс уклад у Вялікую Перамогу.