Штогод 23 лютага ў нашай краіне адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Гэтае свята, усталяванае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 157 ад 26 сакавіка 1998 года, па праве лічыцца ўсенародным. Гэта Дзень памяці мужнасці і гераізму ўсіх пакаленняў абаронцаў Айчыны, якія адстаялі незалежнасць роднай зямлі.
Гісторыя свята пачынаецца ў гады Першай сусветнай вайны. 23 лютага 1918 года атрады Чырвонай гвардыі атрымалі свае першыя перамогі пад Псковам і Нарвай над рэгулярнымі войскамі кайзераўскай Германіі. У 1922 годзе гэтая дата была афіцыйна аб’яўлена Днём Чырвонай Арміі. З 1946 года 23 лютага штогод адзначаўся ў СССР як усенароднае свята – Дзень Савецкай Арміі і ваенна-марскога флоту, а пасля распаду Савецкага Саюза быў перайменаваны ў Дзень абаронцы Айчыны.
У цяперашні час Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь сімвалізуе патрыятызм, вернасць воінскаму абавязку, гатоўнасць да самаахвяравання ў імя свабоды і незалежнасці Радзімы.
Ён увасабляе ў сабе непарыўную сувязь пакаленняў і пераемнасць традыцый, любоў і адданасць роднай краіне.
Па традыцыі ў гэты дзень прынята аддаваць даніну падзякі і павагі тым, хто мужна змагаўся, абараняючы Айчыну, і тым, на каго ў мірны час ускладзена нялёгкая і адказная служба па абароне Радзімы.
З Днём абаронцаў Айчыны!
Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, невычэрпнай энергіі і аптымізму.
Дабра, міру і яснага неба вам і вашым блізкім!