Паважаныя наведвальнікі і партнёры, звяртаем Вашу ўвагу на змены ў рабоце сістэмы АРІП, якія могуць закрануць частку карыстальнікаў. Паводле апошніх зменаў у заканадаўстве пацвярджаць згоду на апрацоўку персанальных дадзеных зараз неабходна кожныя 3 гады (раней – раз у 5 гадоў).
Што трэба зрабіць?
Увайдзіце ў асабісты кабінет АРІП (праз Інтэрнэт-банкінг або мабільны дадатак вашага банка). Знайдзіце раздзел»згода на апрацоўку персанальных дадзеных”. Пастаўце адзнаку аб згодзе і захавайце змены.
Калі не абнавіць згоду да 1 жніўня 2025 года, магчымая часовая блакіроўка доступу да аплаты паслуг праз АРІП альбо іншыя складанасці пры правядзенні плацяжоў.
Рэкамендуем праверыць налады загадзя, каб пазбегнуць нязручнасцяў пры аплаце паслуг.