Увага, кіроўцы! З 25 мая – рух з блізкім святлом фар

Увага, кіроўцы! З 25 мая – рух з блізкім святлом фар

З 25 мая па 5 чэрвеня 2025 г. у Рэспубліцы Беларусь праходзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага – дзеці!”, накіраванае на зніжэнне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.

У светлы час сутак усе транспартныя сродкі павінны рухацца з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі.

За парушэнне гэтага правіла прадугледжана папярэджанне або штраф да 3 базавых велічынь.

Чаму гэта важна. Уключанае святло фар павышае бачнасць транспартных сродкаў для пешаходаў і іншых вадзіцеляў, што ў сваю чаргу зніжае рызыку ДТЗ з удзелам дзяцей і нагадвае аб неабходнасці асаблівай уважлівасці напярэдадні летніх канікул.

Савет ад ФОЦ Машэрава: калі вы ясьце да нас на трэніроўку – не забудзьцеся ўключыць святло фар!

Хай наведванне нашага цэнтра будзе не толькі карысным для здароўя, але і бяспечным.

Ваш, ФОЦ Машэрава