Сустрэча калектыву з дэпутатам

Сустрэча калектыву з дэпутатам

У рамках мерапрыемстваў, звязаных са святкаваннем Дня Канстытуцыі, на прадпрыемстве адбылася сустрэча калектыву з дэпутатам Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Цэнтральнага раёна, прадстаўніком Арлоўскай выбарчай акругі № 44 – Ірынай Анатольеўнай Малеванай. Ірына Анатольеўна з’яўляецца членам пастаяннай камісіі Савета па ахове здароўя і сацыяльнай абароне, дырэктарам дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр спорту», а таксама членам партыі «Белая Русь».

Сустрэча насіла інфармацыйны характар і была прысвечана Дню Канстытуцыі. Ірына Анатольеўна выступіла з дакладам, у якім расказала аб асноўных прынцыпах і каштоўнасцях, закладзеных у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама аб ролі асноўнага закона ў жыцці кожнага грамадзяніна.

Пасля даклада гутарка плаўна перайшла да абмеркавання актуальных пытанняў аховы здароўя ў Рэспубліцы. Як дзеючы ўрач, Ірына Анатольеўна падзялілася сваім прафесійным поглядам на сучасную медыцыну, а таксама адказала на пытанні супрацоўнікаў.

У ходзе дыскусіі разгледжаны пытанні маладога пакалення, выбар прафесіі ўрача, закранулі пытанні даступнасці медыцынскіх паслуг, якасці лекавага забеспячэння.

Сустрэча з Ірынай Анатольеўнай стала не толькі інфарматыўнай, але і натхняльнай. Яна падкрэсліла, што здароўе нацыі-Гэта адказнасць кожнага грамадзяніна, а таксама адзначыла важнасць актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Мы выказваем шчырую падзяку Ірыне Анатольеўне за яе адкрытасць, прафесіяналізм і гатоўнасць адказваць на самыя вострыя пытанні. Такія сустрэчы дапамагаюць умацаваць сувязь паміж прадстаўнікамі ўлады і грамадзянамі, а таксама спрыяюць развіццю канструктыўнага дыялогу.