Штармавое папярэджанне. ФОЦ Машэрава працуе ў штатным рэжыме

Штармавое папярэджанне. ФОЦ Машэрава працуе ў штатным рэжыме

Па дадзеных Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі на тэрыторыі Беларусі дзейнічае штармавое папярэджанне небяспечных гідраметэаралагічных з’яў (чырвоны ўзровень небяспекі).

У сувязі са складанымі ўмовамі надвор’я ў многіх раёнах краіны чакаюцца моцныя завеі, што ўжо прывяло да значных снежных намецяў на дарогах. Бачнасць на трасах і ў горадзе можа рэзка пагаршацца.

Будзьце вельмі асцярожныя! Калі ў вас няма вострай неабходнасці выязджаць на асабістым транспарце, рэкамендуецца застацца дома.

Вадзіцелям варта быць гатовымі да складаных дарожным умовам, выбіраць хуткасць, якая адпавядае бачнасці і стану дарожнага пакрыцця, выконваць павышаную дыстанцыю.

Пешаходам неабходна праяўляць асаблівую ўважлівасць пры пераходзе вуліц, выкарыстоўваць святлоадбівальныя элементы і выбіраць бяспечныя, расчышчаныя маршруты.

А мы паведамляем, што фізкультурна-аздараўленчы цэнтр рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Комплекс па аказанні паслуг імя П.М. Машэрава» працуе ў штатным рэжыме. Усе запланаваныя заняткі і мерапрыемствы праводзяцца па раскладзе. Мы забяспечваем бяспечны падыход да будынка і паркоўку для нашых наведвальнікаў.

Беражыце сябе.