РУП “Комплекс па аказанні паслуг імя П. М. Машэрава” атрымаў міжнародны сертыфікат ISO 37001 па супрацьдзеянні карупцыі

РУП “Комплекс па аказанні паслуг імя П. М. Машэрава” атрымаў міжнародны сертыфікат ISO 37001 па супрацьдзеянні карупцыі

2 ліпеня 2025 г.стала знакавым днём для нашага прадпрыемства – мы афіцыйна атрымалі сертыфікат адпаведнасці «Сістэма менеджменту барацьбы з хабарніцтвам» па міжнародным стандарце СТБ ISO 37001-2020. Гэты дакумент пацвярджае, што ў РУП «Комплекс па аказанні паслуг імя П.М. Машэрава» ўкаранёны і выконваюцца лепшыя сусветныя практыкі процідзеяння карупцыі.

Атрыманне сертыфіката азначае, што наш прадпрыемства адпавядае строгім міжнародным патрабаванням па супрацьдзеянні карупцыі, дэманструе празрыстасць і адкрытасць бізнес-працэсаў, павышае давер кліентаў, партнёраў і дзяржавы, стварае справядлівыя ўмовы для супрацоўнікаў і контрагентаў.

Урачыстае ўручэнне сертыфіката адбылося на агульным сходзе калектыву прадстаўніком ТАА»СМЦентрГарант”. У цырымоніі прынялі ўдзел: кіраўніцтва прадпрыемства; члены антыкарупцыйнай камісіі; прадстаўнікі працоўнага калектыву.

Укараненне стандарту ISO 37001 прадугледжвае рэгулярнае навучанне супрацоўнікаў, удасканаленне ўнутраных рэгламентаў, маніторынг і аўдыт бізнес-працэсаў і празрыстасць у закупачнай дзейнасці. Мы адкрытыя для супрацоўніцтва і гарантуем сумленныя, празрыстыя ўмовы працы для ўсіх партнёраў і кліентаў!