15 лютага, у суботу, у маляўнічым РДЦ «Сілічы» адбудзецца другая зімовая спартакіяда Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Гэта падзея стане сапраўдным святам спорту, каманднага духу і зімовых традыцый. Нашы супрацоўнікі выступяць у складзе зборнай каманды «белыя тыгры», якая гатовая паказаць свае сілы і майстэрства ў розных дысцыплінах.
Сёлета ў склад каманды ўвайшлі сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы: Анціпава Дар’я-трэнер па спорце, і Абрамчук Ксенія — інструктар-выратавальнік. Яны прымуць удзел у камандных выпрабаваннях, а таксама прадэманструюць свае навыкі ў забегах на каньках з элементамі фігурнага катання.
Надвор’е ў гэты дзень абяцае быць па-сапраўднаму зімовым, што дадасць атмасферы і настрою ўсім удзельнікам і гледачам. Мы ўпэўненыя, што нашы спартсмены пакажуць сябе з лепшага боку і годна прадставяць наша прадпрыемства.
Калектыў прадпрыемства шчыра жадае камандзе» белыя тыгры ” поспехі, яркіх перамог і незабыўных эмоцый! Хай кожны ўдзельнік адчуе радасць спорту, а камандны дух стане залогам поспеху. Наперад, да новых вяршыняў!
Сачыце за нашымі навінамі, каб даведацца аб выніках і яркіх момантах спартакіяды. Разам мы падтрымаем нашых спартсменаў і парадуемся іх дасягненням!