Галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці – 3 ліпеня

Галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці – 3 ліпеня

3 ліпеня 2024 г.адбудзецца святкаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь-галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці. Гэта гістарычна значная дата ў лёсе краіны, якая стала сімвалам свабоды і міру. Мінск быў вызвалены ад нямецкай акупацыі.

Гэты год асабліва важны для нас, паколькі мы таксама адзначаем 80-годдзе вызвалення Рэспублікі Беларусь ад фашысцкай акупацыі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Гэта быў перыяд гераічнай барацьбы нашага народа за сваю незалежнасць і свабоду, які пакінуў глыбокі след у гісторыі нашай краіны.

Святкаванне Дня Незалежнасці Беларусі з’яўляецца не толькі падставай для ўрачыстых мерапрыемстваў, але і магчымасцю ўмацаваць адзінства нашага народа, падкрэсліць нацыянальны гонар і паказаць усяму свету нашу рашучасць абараняць сваю незалежнасць і суверэнітэт.

Вялікую праграму мерапрыемстваў запланавалі на Дзень Незалежнасці 3 ліпеня 2024 у г.Мінску.

Па традыцыі, яркі салют завершыць святкаванні. Летняя зона ФОЦ Машэрава-выдатная пляцоўка для сузірання феерверка.

Віншуем усіх З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і запрашаем адзначыць яго разам з намі!

3 ліпеня ФОЦ Машэрава працуе з 7.00 да 23.00 па раскладзе выхаднога дня.

Платная паркоўка ФОЦ Машэрава працуе кругласутачна.