Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту – наша прафесійнае свята!

Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту – наша прафесійнае свята!

18 мая ўся Рэспубліка Беларусь адзначае Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту – свята, якое асабліва блізкае нашаму калектыву.

У ФОЦ Машэрава працуе 37 спецыялістаў-трэнераў, інструктараў, медыцынскіх работнікаў і абслуговага персаналу, якія штодня ствараюць умовы для таго, каб сотні людзей маглі ўмацоўваць здароўе, развіваць сваю фізічную форму і атрымліваць зарад бадзёрасці і добрага настрою.

Мы не проста працуем у сферы фізкультуры – мы фарміруем культуру здаровага ладу жыцця.

Нашы спецыялісты дапамагаюць кліентам дасягаць пастаўленыя спартыўныя мэты.

Каманда прафесіяналаў ФОЦ Машэрава стварае камфортнае асяроддзе для аздараўлення ўсёй сям’і.

Сёлета мы адзначым прафесійнае свята карпаратыўнымі спаборніцтвамі сярод супрацоўнікаў падраздзяленняў, павіншуем пераможцаў і лепшых супрацоўнікаў.

Віншуем усіх калег і нашых кліентаў са святам. Ганарымся сваёй працай і працягваем рухацца наперад!

Калектыў ФОЦ Машэрава