ДЗЕНЬ КАНСТЫТУЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

ДЗЕНЬ КАНСТЫТУЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Штогод 15 сакавіка ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца адно з самых галоўных дзяржаўных святаў – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Гэты дзень сімвалізуе важнасць народнага голасу і з’яўляецца святам Народнай волі, годнасці і незалежнасці.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь увасабляе ў сабе пераемнасць і вопыт шматвяковага гістарычнага шляху Беларусі, грунтуецца на неад’емным суверэнным праве беларускага народа мець сваю дзяржаўнасць і быць паўнапраўным суб’ектам сусветнай супольнасці. Беларуская Канстытуцыя гарантуе кожнаму грамадзяніну свабоды і права, неабходныя для стваральнай працы, годнага жыцця і гарманічнага ўсебаковага развіцця асобы.

У гонар гэтага свята мы прапануем нашым кліентам асаблівую акцыю, якая сімвалізуе дату 15 сакавіка, – зніжку ў памеры 15 працэнтаў ад кошту карыстання паслугамі аквазоны і трэнажорнай залы фізкультурна-аздараўленчага цэнтра.

Падрабязнасці акцыі можна ўдакладніць у адміністратараў ФОЦ Машэрава і па тэлефоне +375 29 120 68 66

Ваш,
ФОЦ Машэрава