Дзень абароны дзяцей у ФОЦ Машэрава

Дзень абароны дзяцей у ФОЦ Машэрава

Запрашаем усіх нашых маленькіх гасцей і іх бацькоў далучыцца да яркага свята – Дня абароны дзяцей, які адбудзецца 1 чэрвеня ў ФОЦ Машэрава. У гэты асаблівы дзень для дзяцей падрыхтавана насычаная Спартыўна-анімацыйная праграма.

На летняй зоне ФОЦ Машэрава з 12: 00 да 14: 00 будуць праходзіць займальныя спаборніцтвы, гульні, танцы і пенная дыскатэка.

Нашы прафесійныя трэнеры, вопытныя аніматары і запрошаныя артысты зробяць свята незабыўным, а забавы – разнастайнымі і цікавымі для ўсіх узростаў. Конкурсы і актыўныя гульні будуць арганізаваны ў залежнасці ад надвор’я, каб кожны мог весела і бяспечна правесці час.

Акрамя таго, у гэты дзень прадугледжана спецыяльная акцыя – для ўсіх наведвальнікаў з дзецьмі дзейнічае значная зніжка на наведванне акватэрмальнай зоны. Дзіцячы білет на 120 хвілін каштуе ўсяго 5 рублёў – гэта выдатная магчымасць для малых выдатна адпачыць і атрымаць зарад бадзёрасці.

Прыходзьце і правядзіце Дзень абароны дзяцей у ФОЦ Машэрава!

Весялосьць, актыўны адпачынак і прыемныя сюрпрызы чакаюць вас і Вашых малых. Не прапусціце шанец зрабіць гэты дзень асаблівым для вашага дзіцяці!