
Калектыў прадпрыемства віншуе нашага сістэмнага адміністратара Андрэя Івашкевіча і яго дачку Дар’ю з бліскучай спартыўнай перамогай!
З 16 па 20 снежня 2025 г.у рэспубліканскіх спаборніцтвах па баскетболе сярод дзяўчат 2014 – 2015 года нараджэння каманда Мінска-1 паказала выдатны вынік, заняўшы 1-е месца. У складзе гэтай каманды выступала Дар’я Івашкевіч, якая прадэманстравала не толькі выдатную тэхніку, але і сапраўдны камандны дух.
Гэта дасягненне-яскравы прыклад таго, як сямейныя каштоўнасці, падтрымка бацькоў і працавітасць прыводзяць да высокіх вынікаў.
Мы ганарымся поспехамі дзяцей нашых супрацоўнікаў і верым, што спартыўныя традыцыі, якія падтрымліваюцца на прадпрыемстве, знаходзяць свой працяг у новых пакаленнях.
Ад усёй душы жадаем дар’і новых перамог, а Андрэю – радасці ад дасягненняў дачкі і сямейнага дабрабыту!