ФАЦ Машэрава адкрыўся пасля рэканструкцыі
18 сакавіка 2022 года пасля маштабнай рэканструкцыі адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў ФАЦ Машэрава. Упадабанае месца адпачынку жыхароў сталіцы змянілася да непазнавальнасці. Самыя значныя пераўтварэнні закранулі акватэрмальную зону комплексу. Цяпер яна ўключае ў сябе два басейны для дарослых і дзяцей, тры тэрмальныя лазні, ледзяны пакой, гідрамасажны басейн з вадзянымі гарматамі, джакузі, душы і дарожкі Кнэйпа. […]