
У гэтую суботу, 14 лютага, адбудзецца зімовая спартакіяда Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Гэта маштабная падзея аб’ядноўвае наймацнейшых спартсменаў-аматараў, якія прадстаўляюць розныя арганізацыі і прадпрыемствы, якія ўваходзяць у сістэму Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Наша прадпрыемства прыме ўдзел у спартакіядзе ў складзе аб’яднанай каманды «белыя тыгры».
Сёлета праграма спартакіяды традыцыйна багатая на відовішчныя дысцыпліны. Адказнае выпрабаванне чакае нашага прадстаўніка ў забегу на каньках. Гонар прадпрыемства будзе адстойваць трэнер па спорце Абрамчук Ксенія.
Мы жадаем камандзе “белыя тыгры”, спартыўнага рызыкі, сумленнага судзейства і яркіх перамог!
Сачыце за навінамі на нашым сайце. Вынікі спаборніцтваў будуць апублікаваныя адразу пасля заканчэння турнірных гульняў.