“Белыя тыгры” – чэмпіёны! Нашы калегі заваявалі пераходны кубак зімовай спартакіяды

“Белыя тыгры” – чэмпіёны! Нашы калегі заваявалі пераходны кубак зімовай спартакіяды

Надвор’е ў гэты раз рыхтавала сур’ёзныя выпрабаванні: снег змяняўся ледзяным дажджом. Але, як і належыць сапраўдным чэмпіёнам, наша аб’яднаная каманда» белыя тыгры”, у склад якой увайшлі і нашы калегі, не завагалася. У цяжкай барацьбе, праявіўшы волю і майстэрства, «Тыгры» паказалі бліскучыя вынікі.

Вынікам спаборніцтваў сталі чатыры упэўненыя першыя месцы ў асобных дысцыплінах, што дазволіла нашай камандзе падняцца на вышэйшую прыступку п’едэстала ў агульным заліку. Галоўны трафей спаборніцтваў-пераходзячы кубак-зараз наш! Гэта бліскучая перамога, здабытая потым і зацятасцю ў экстрэмальных умовах надвор’я.

Арганізатары спартакіяды прарабілі каласальную працу, стварыўшы атмасферу сапраўднага свята спорту. Акрамя захапляльнай барацьбы, удзельнікаў чакала мноства прыемных сюрпрызаў. Асабліва крануў жэст у гонар года жанчын: усім прадстаўніцам прыгожага полу ўручалі далікатныя букеты кветак, што стала сапраўдным упрыгожваннем спартыўнага свята.

Выказваем вялікую падзяку арганізатарам за высокі ўзровень правядзення мерапрыемства, эмоцыі і незабыўнае свята спорту. Віншуем каманду “белыя тыгры” і нашых калег з заслужанай перамогай!