Дзень работнікаў гандлю адзначаецца ў нашай краіне штогод у апошнюю нядзелю ліпеня.
Самы распаўсюджаны і папулярны кірунак у бізнэсе – гэта гандаль. Гандаль быў і застаецца адной з найбольш важных галін эканомікі.
Ад імя калектыву РУП “Комплекс па аказанні паслуг імя П.М.Машэрава” прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў гандлю!
У нашай справе важны не толькі прыбытак, але і правільна арганізаваныя працэсы, адладжанае ўзаемадзеянне з пастаўшчыкамі, пакупнікамі і іншымі партнёрамі.
Жадаем моцнага здароўя, дабрабыту вам і вашым сем’ям, поспехаў у прафесійнай дзейнасці, высокіх тавараабаротаў! Развівацца і імкнуцца да лепшага!