Рашэнне аб святкаванні Дня незалежнасці 3 ліпеня, у дзень вызвалення сталіцы Беларусі ад нямецкай акупацыі, было прынята падчас рэспубліканскага рэферэндуму ў 1996 годзе.
Ён аб’яўлены ў 1996 годзе Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 1996 г. № 1 “Аб устанаўленні дзяржаўнага свята – Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь”.
Гэтая дата навекі звязана з важнай падзеяй у гісторыі краіны!
Гэтае свята дарагое ўсім беларусам як памяць аб тых, хто адстойваў незалежнасць сваёй Радзімы на палях бітваў. Ён аб’ядноўвае ўсіх, хто шануе гісторыю сваёй краіны, хто сваёй працай і талентам уносіць штодзённы ўклад у росквіт роднай зямлі.
Сёння разам з усім беларускім народам мы па праве можам ганарыцца дасягненнямі нашай краіны ў сферы навукі, культуры, адукацыі і, канешне ж, спорту! Няхай над галавой заўсёды будзе чыстае мірнае неба, а кожны дзень будзе напоўнены радасцю і душэўнай цеплынёй!