15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Сёння Беларусь адзначае Дзень Канстытуцыі. 15 сакавіка 1994 года быў прыняты асноўны закон краіны, згодна з якім Рэспубліка Беларусь аб’яўлена унітарнай, дэмакратычнай, сацыяльнай, прававой дзяржавай. Па традыцыі ў гэты дзень па ўсёй краіне праходзяць урачыстыя мерапрыемствы.

У Рэспубліцы Беларусь дзейнічае Канстытуцыя 1994 года са зменамі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 года і 17 кастрычніка 2004 года. Яна была прынятая 15 сакавіка 1994 года на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. №157 «аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь» дзень прыняцця Канстытуцыі – 15 сакавіка аднесены да дзяржаўных святаў.