7 лістапада Беларусь адзначыць агульнарэспубліканскае свята-Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.
“Кастрычніцкі пераварот” з’яўляецца адной з найбуйнейшых палітычных падзей XX стагоддзя, якая моцна паўплывала на развіццё сусветнай гісторыі. Гэта падзея адыграла важную ролю ў гісторыі нашай краіны, стала крокам на шляху станаўлення дзяржаўнасці.
Да 1991 года ў Савецкім Саюзе гэтае свята з’яўляўся галоўным у годзе, застаючыся на працягу ўсёй эпохі СССР «чырвоным днём календара». З часам да гэтага дня сталі ставіцца прасцей, у некаторых краінах наогул адмянілі. Але ў Беларусі вырашылі захаваць традыцыю святкавання Кастрычніцкай рэвалюцыі, пры гэтым у яе ўклалі новы сэнс: да 7 лістапада па ўсёй краіне прынята адкрываць сацыяльна-значныя аб’екты. Гэта агульнарэспубліканскае свята зацверджана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года № 157 «аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь» і з’яўляецца выхадным днём.