Два медалі і нацыянальны сцяг: беларускія паралімпійцы годна завяршылі выступленні ў Італіі

Два медалі і нацыянальны сцяг: беларускія паралімпійцы годна завяршылі выступленні ў Італіі

У італьянскіх Мілане і Корціна-д’ампеццо з 6 па 15 сакавіка 2026 г.прайшлі XIV зімовыя Паралімпійскія гульні. Гэтыя спаборніцтвы сталі асаблівымі для беларускай зборнай: упершыню за некалькі гадоў нашы атлеты выступалі пад нацыянальным сцягам.

Гонар краіны абаранялі чацвёра лыжнікаў-Дар’я Федзьковіч, Лідзія Лобан, Валянціна Бірыла і Раман Свірыдзенка. Усе яны прадстаўляюць лыжныя гонкі, якія сталі для Беларусі асноўным відам праграмы на гэтай Паралімпіядзе .

Галоўным героем зборнай стаў 21-гадовы навапалачанін Раман Свірыдзенка. На яго рахунку абодва медалі беларускай каманды.

Усяго Раман прыняў удзел у чатырох дысцыплінах, таксама заняўшы 14-е месца ў гонцы на 20 км вольным стылем.

Усяго ў XIV зімовых Паралімпійскіх гульнях прынялі ўдзел больш за 600 спартсменаў з 55 краін, якія разыгралі 79 камплектаў узнагарод у шасці відах спорту. Лепшымі ў медальным заліку сталі прадстаўнікі зборнай Кітая.

З двума медалямі зборная Беларусі размясцілася на 17-м месцы выніковай турнірнай табліцы, апярэдзіўшы такія спартыўныя дзяржавы, як Японія, Фінляндыя і Славакія.

Мы віншуем спартсменаў, трэнераў і ўсіх, хто мае дачыненне да гэтага поспеху. Ганарымся вашымі дасягненнямі!