Вясна – час руху. Запрашаем на фітнес-марафон у ФОЦ Машэрава

Вясна – час руху. Запрашаем на фітнес-марафон у ФОЦ Машэрава

Хутка вясна, а гэта значыць, што самы час прачынацца ад зімовай спячкі і напаўняць сваё жыццё энергіяй! Падрыхтоўка да летняга сезона ўжо ў самым разгары, і мы ведаем, як часта ўзнікае пытанне: «з чаго ж пачаць?».

Занадта шмат напрамкаў? Страшна адразу ісці ў»вольнае плаванне”? Для тых, хто хоча паспрабаваць усё і адразу, але не ведае, з якога боку падысці да свету фітнесу, мы падрыхтавалі адмысловае мерапрыемства – фітнес-дзень у ФОЦ Машэрава, якое адбудзецца 21 лютага.

Гэта ваш ідэальны старт. Уявіце: усяго за кошт аднаго занятку вы апускаецеся ў сапраўдны фітнес-марафон. Вы зможаце не толькі пратэставаць розныя напрамкі, але і асабіста пазнаёміцца з трэнерамі, задаць пытанні і атрымаць прафесійныя парады, якія дапамогуць вам выбудаваць ідэальны план трэніровак.

Наша праграма пабудавана так, каб мякка, але эфектыўна абудзіць ваша цела: пачнем з пілатэс, працягнем ёгай, а завершым аквафитнесом.

А пасля актыўнай часткі вас чакае заслужаны адпачынак у акватэрмальнай зоне, дзе можна расслабіцца і падоўжыць прыемныя адчуванні ад трэніроўкі.

Не адкладайце сваё ператварэньне на панядзелак! Такія фітнес-дні мы плануем праводзіць усю вясну, каб кожны мог знайсці свой ідэальны час для старту. Сачыце за нашымі навінамі і далучайцеся!

Чакаем Вас 21 лютага 2026 г.у 10.00 у ФОЦ Машэрава.