
Урад Рэспублікі Беларусь паведаміў аб зацвярджэнні Дзяржаўнай праграмы “Фізічная культура і спорт” на чарговую пяцігодку. На яе рэалізацыю ў перыяд з 2026 па 2030 гады прадугледжана фінансаванне ў памеры 8,4 млрд.рублёў. Гэта рашэнне падкрэслівае стратэгічную важнасць развіцця фізічнай культуры і спорту для здароўя нацыі і прэстыжу краіны.
Праграма мае выразную структуру і падзелена на дзве асноўныя падпраграмы, кожная з якіх накіравана на ключавыя аспекты спартыўнай галіны.
Асноўнай мэтай падпраграмы “актыўны лад жыцця” з’яўляецца папулярызацыя заняткаў фізічнай культурай і спортам сярод усіх катэгорый насельніцтва. Акцэнт зроблены на развіццё масавага спорту, здаровага ладу жыцця і стварэння неабходнай інфраструктуры для гэтага ў крокавай даступнасці.
Падпраграма “Падрыхтоўка спартыўнага рэзера і спартсменаў высокага класа” арыентавана на развіццё спорту вышэйшых дасягненняў.
Дакумент устанаўлівае канкрэтныя, вымерна мэты, якія плануецца дасягнуць да 2030 года. Адна з ключавых задач-павялічыць долю грамадзян, якія сістэматычна займаюцца фізкультурай і спортам, да 35 працэнтаў ад агульнай колькасці насельніцтва.
Для выканання гэтай амбіцыйнай задачы ў краіне будзе рэалізаваны маштабны праект па развіцці спартыўнай інфраструктуры. На працягу пяці гадоў плануецца пабудаваць не менш за 30 новых аб’ектаў – фізкультурна-аздараўленчыя комплексы, Басейны і шматфункцыянальныя спартыўныя збудаванні. Асаблівая ўвага будзе нададзена не толькі стварэнню новых, але і мадэрнізацыі ўжо дзеючых спартыўных цэнтраў.
У гэтым кантэксце фізкультурна-аздараўленчы цэнтр РУП “Комплекс па аказанні паслуг імя П.М. Машэрава” з’яўляецца яркім прыкладам паспяховай рэалізацыі падобнай стратэгіі. ФОЦ Машэрава пастаянна развіваецца, павялічваючы даступнасць фізкультурна-аздараўленчых паслуг для жыхароў горада. Вопыт і дынамічнае развіццё цэнтра цалкам адпавядаюць духу новай дзяржаўнай праграмы і служаць нагляднай мадэллю таго, як інфраструктура масавага спорту павінна адказваць сучасным патрабаванням.