
Напярэдадні навагодніх святаў важна нагадаць пра змены ў заканадаўстве, якія датычацца кожнага жыхара краіны. Згодна з пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 3 студзеня 2025 г. «Аб абароце піратэхнічных вырабаў», у краіне цалкам забаронены аптовы і рознічны гандаль піратэхнічнымі вырабамі II – V класаў небяспекі.
Пад забарону трапляе ўся піратэхніка, якая ўяўляе павышаную небяспеку: феерверкі і салюты, ракеты і рымскія свечкі, петарды і іншая аналагічная прадукцыя.
Парушэнне правілаў абыходжання з піратэхнікай цягне сур’ёзную адказнасць. Штраф да 10 базавых велічынь (да 420 рублёў у 2025 годзе, з 2026 года – да 450 рублёў). У выпадку прычынення шкоды здароўю або маёмаснай шкоды вінаватаму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.
Сустракайце Новы Год без рызыкі для жыцця і здароўя! Выбірайце бяспечныя спосабы святкавання і стварайце святочны настрой разам з блізкімі.
А мы прапануем правесці маючыя адбыцца святы ў ФОЦ Машэрава! Мы створым для вас бяспечную святочную атмасферу.
Рэжым працы ФОЦ Машэрава ў святы:
31 снежня мы працуем да 21:00,
1 студзеня адкрываемся ў 14: 00 і працуем да 23.00.