
18 – 19 снежня 2025 г.у Мінску адбудзецца ключавая падзея ў палітычным і грамадскім жыцці краіны-Усебеларускі народны сход (УНС). Мерапрыемства, якое валодае згодна з абноўленай Канстытуцыяй, вышэйшай уладай у дзяржаве, стане пляцоўкай для зацвярджэння стратэгічных дакументаў, якія вызначаюць шлях развіцця Беларусі на бліжэйшую пяцігодку.
18 снежня ўдзельнікі сходу заслухаюць штогадовае Пасланне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. У адпаведнасці з канстытуцыйнымі папраўкамі, гэты зварот цяпер заслухоўваецца выключна на пляцоўцы Усебеларускага народнага сходу, што падкрэслівае яго асаблівы статус і значнасць як дакумента, які задае асноўныя вектары дзяржаўнай палітыкі.
19 снежня ў цэнтры ўвагі апынецца Праграма сацыяльна – эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026-2030 гады. Дакумент прадставіць Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка. У яго выступе будзе адлюстравана два ключавых аспекты: справаздачу аб выкананні Праграмы папярэдняй пяцігодкі (2021-2025 гг.), прэзентацыя і абгрунтаванне мэтаў, задач і механізмаў рэалізацыі новай пяцігадовай праграмы.
Рашэнні, якія прымаюцца на Усебеларускім народным сходзе, носяць лёсавызначальны характар. Зацверджаная праграма стане асновай для фарміравання дзяржаўнага бюджэту, распрацоўкі галіновых стратэгій і планаў, рэалізацыі нацыянальных праектаў у сферы эканомікі, сацыяльнай палітыкі, аховы здароўя, адукацыі і культуры.
Для калектыву нашага прадпрыемства гэта азначае працу ў кантэксце агульнанацыянальных прыярытэтаў, сярод якіх – умацаванне здароўя нацыі і папулярызацыя фізічнай культуры, што наўпрост суадносіцца з нашай місіяй.