
Напярэдадні Новага года многія жыхары ўпрыгожваюць свае дамы і вокны гірляндамі, ствараючы чароўную атмасферу свята. Аднак важна памятаць, што невыкананне правілаў можа прывесці не толькі да бытавых непрыемнасцяў, але і да адміністрацыйнай адказнасці.
Размяшчэнне гірлянд на фасадах, пад’язных вокнах або іншых элементах агульнай маёмасці шматкватэрнага дома без ўзгаднення з суседзямі і кіруючай кампаніяй можа быць расцэнена як дробнае хуліганства (арт.17.1 КаАП РБ). Штраф складае ад 2 да 30 базавых велічынь.
Выкарыстанне несертыфікаваных гірлянд, перагрузка электрасетак, парушэнне правілаў мантажу электрапрыбораў-усё гэта можа прывесці да пажару і пацягнуць адміністрацыйную адказнасць.
Ўключэнне гірлянд у не прызначаныя для гэтага разеткі, выкарыстанне пашкоджаных правадоў, пакіданне уключаных гірлянд без нагляду — парушэнні, за якія таксама прадугледжаны штрафы.
Адказнасць за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі і эксплуатацыі электрасетак прадугледжана Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь.
Перад выкарыстаннем гірлянд абавязкова правярайце іх цэласнасць і спраўнасць.
Хай свята будзе бяспечным!
Шчаслівага і светлага Новага года!