Маладыя спецыялісты – новае дыханне ФОЦ Машэрава

Маладыя спецыялісты – новае дыханне ФОЦ Машэрава

Сёлета наш фізкультурна – аздараўленчы цэнтр робіць важны крок у развіцці-упершыню ў гісторыі да нас далучаюцца адразу тры маладыя спецыялісты.

Нашы новыя супрацоўнікамі гэта Абрамчук Ксенія і Швед Карына – інструктары па плаванні, Мышко Паліна – інструктар па фітнесу.

Усе дзяўчаты прыехалі ў Мінск з іншых гарадоў рэспублікі. Двое з іх будуць пражываць у прадастаўленым прадпрыемствам інтэрнаце.

Маладыя спецыялісты вельмі важныя для развіцця нашага прадпрыемства. Мы чакаем прыток свежых ідэй і сучасных методык працы, а таксама спадзяемся на энергію і энтузіязм маладых спецыялістаў.

У адказ мы прапануем маладым кадрам добразычлівую атмасферу ў калектыве, магчымасць навучання пад кіраўніцтвам вопытных настаўнікаў, а таксама перспектывы прафесійнага росту і павышэння кваліфікацыі, прастору для рэалізацыі ўласных ініцыятыў.

Мы верым, што новыя супрацоўнікі хутка ўвальюцца ў дружны калектыў і дапамогуць зрабіць нашы паслугі яшчэ якасней і прывабней для наведвальнікаў.

ФОЦ Машэрава-выдатная стартавая пляцоўка для маладых спецыялістаў. Тут можна атрымаць бясцэнны вопыт і раскрыць свой патэнцыял. Разам мы зробім наш цэнтр яшчэ лепш!