З 8 чэрвеня надвор’е нарэшце падорыць нам доўгачаканае цяпло, і мы падрыхтавалі яркую летнюю праграму для нашых наведвальнікаў. Вас чакаюць забавы, спорт і рэлакс на любы густ – прыходзьце ўсёй сям’ёй, з сябрамі або калегамі!
Кожную нядзелю на летняй зоне ФОЦ Машэрава з 15: 00 анімацыйная праграма для дзяцей: творчыя майстар-класы, вясёлыя конкурсы і гульні, запальныя танцы.
З 16: 00 да 17: 00-пенная дыскатэка для дзяцей і дарослых.
На летняй зоне ФОЦ ў добрае надвор’е можна загараць у шэзлонгах або падвесных крэслах, гуляць у настольны тэніс ці бадмінтон.
Вечары танга для знатакоў элегантнага адпачынку сёлета пройдуць на летняй зоне ФОЦ Машэрава па панядзелках з 19:00 да 22:00.
Жывая музыка, майстар-класы ад прафесійных танцораў, утульная атмасфера.
Правядзіце гэтае лета з ФОЦ Машэрава – будзе горача! Сачыце за анонсамі-мы рыхтуем яшчэ больш сюрпрызаў.