Спартыўны дух не залежыць ад надвор’я!

Спартыўны дух не залежыць ад надвор’я!

23 мая, нягледзячы на капрызы прыроды, дружны калектыў ФОЦ Машэрава сабраўся для правядзення спаборніцтваў, прысвечаных Дню работнікаў фізічнай культуры і спорту. Хоць дождж унёс карэктывы ў праграму, свята атрымалася па-сапраўднаму цёплым і запамінальным!

Падчас мерапрыемстваў супрацоўнікі прадпрыемства праверылі свае сілы ў розных нескладаных спартыўных дысцыплінах.

Турнір па дартсе нечакана стаў хітом дня. Да спаборніцтваў падключыліся нават тыя, хто не планаваў удзельнічаць. Гарачыя баталіі паміж аддзеламі прадпрыемства прайшлі па настольным тэнісе. Спаборніцтвы па бадмінтоне прайшлі ў скарочаным фармаце, але былі не менш азартнымі.

Перамагла дружба-спаборніцтвы паказалі, што наш калектыў умее быць адной камандай. Дзеці супрацоўнікаў сталі актыўнымі заўзятарамі і ўдзельнікамі. Прызы (палатка, валейбольны мяч і бадмінтон) будуць выкарыстаны па прызначэнні 27 – 29 чэрвеня 2025 на Нарачы ў ходзе правядзення спартакіяды Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Асобнае дзякуй арганізатарам – за аператыўную перапланіроўку мерапрыемства. Усім удзельнікам-за спартыўны азарт і выдатны настрой.

Калектыў ФОЦ Машэрава