Куды пойдуць сродкі, заробленыя на рэспубліканскім суботніку?

Куды пойдуць сродкі, заробленыя на рэспубліканскім суботніку?

12 красавіка па ўсёй Беларусі прайшоў традыцыйны рэспубліканскі суботнік, у якім прынялі ўдзел каля 3 мільёнаў чалавек. Наш калектыў таксама не застаўся ўбаку і ўнёс свой уклад у добраўпарадкаванне тэрыторыі прадпрыемства.

Надвор’е ў гэты дзень было спрыяльным, і нашы супрацоўнікі з энтузіязмам узяліся за справу:

прывялі ў парадак зялёныя насаджэнні-прыбралі сухое лісце і смецце;

пафарбавалі плот і бардзюры-абнавілі знешні выгляд тэрыторыі;

агульнымі намаганнямі ачысцілі прылеглую тэрыторыю.

Усе заробленыя ў ходзе акцыі сродкі будуць накіраваны на будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, які плануецца ўзвесці ў Мінску ў 2025 – 2027 гадах.

Архітэктура музея будзе паўтараць геаграфічны контур Беларусі (калі глядзець зверху). Кожная вобласць атрымае адлюстраванне ў выглядзе гербаў і сімвалічных кампазіцый. Адначасова музей зможа прымаць да 2,5 тысяч наведвальнікаў. Вакол будынка разаб’юць парк народнага адзінства-сімвал згуртаванасці і павагі да гісторыі. Суботнік – гэта не толькі праца на карысць грамадства, але і магчымасць унесці ўклад у важныя для краіны праекты. Дзякуем усім супрацоўнікам, якія прынялі ўдзел у гэтым значным мерапрыемстве!