12 красавіка, У Дзень касманаўтыкі, супрацоўнікі нашага прадпрыемства далучыцца да правядзення рэспубліканскага суботніка. Пасля халоднага тыдня надвор’е абяцае быць па-вясноваму камфортным-гэта выдатная нагода выйсці на свежае паветра і прывесці ў парадак летнюю пляцоўку перад пачаткам сезона.
⠀
Сёлета добраўпарадкаванню тэрыторыі надаецца асаблівая ўвага: наша летняя зона будзе ўдзельнічаць у конкурсе на лепшую арганізацыю прасторы. Пакуль дэталі праекта трымаюцца ў сакрэце, але ўжо цяпер нам трэба правесці генеральную ўборку:
ачысціць тэрыторыю ад леташняй лістоты і смецця;
пафарбаваць бардзюры, каб пляцоўка выглядала акуратна;
прывесці ў парадак газоны і зялёныя насаджэнні – падрыхтаваць іх да новага сезона.
⠀
Суботнік-гэта не толькі праца, але і зносіны!
Мы ўпэўненыя, што сумесная праца згуртуе калектыў і задасць правільны настрой перад летнім сезонам. А яшчэ гэта выдатная магчымасць правесці час на свежым паветры з карысцю для сябе і прадпрыемства.
⠀
Чакаем усіх супрацоўнікаў 12 красавіка!
Не забываем пра зручную вопратку і добры настрой — разам мы зробім нашу летнюю зону яшчэ лепш!