20 красавіка 2024 г.работнікі нашага прадпрыемства прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку, і гэта быў дзень, які запомніцца нам надоўга. Нягледзячы на пахмурнае надвор’е, наш калектыў сабраўся ў поўным складзе.
Верагодна, надвор’ю таксама спадабалася такая яўка супрацоўнікаў. Сонца было з намі ўвесь астатні час. Гэта зрабіла нашу працу больш эфектыўнай і фатаграфіі атрымаліся яркія і насычаныя.
Нашай задачай, якую мы выканалі паспяхова, было прывесці ў парадак тэрыторыю прадпрыемства. Бардзюры былі афарбаваныя, дрэвы і кусты пастрыжаныя, а летняя зона гатовая да новага сезона. Усё гэта стала магчымым дзякуючы намаганням і згуртаванасці калектыву. Бо даўно вядома, што нішто так не аб’ядноўвае людзей, як сумесная праца.
Цяпер, калі тэрыторыя прадпрыемства выглядае прывабна і дагледжана, мы чакаем добрага надвор’я і нашых кліентаў, якія змогуць атрымаць асалоду ад адпачынкам на тэрыторыі летняй зоны. Спадзяемся на паспяховы сезон і спякотнае лета, якое падорыць нам новыя магчымасці і дасягненні.
Суботнік стаў не толькі выдатнай магчымасцю папрацаваць разам і палепшыць нашу працоўную прастору, але і выдатнай падставай для каманднага духу.
Добрага і гарачага лета нам усім!