Чакаецца прарыў у барацьбе з алкагольнай залежнасцю! “Вакцына ад пахмелля” праходзіць лабараторныя даследаванні, якія выклікаюць вялікую цікавасць у грамадства. Распрацоўваецца яна віцебскімі навукоўцамі з кампаніі»БелВітуніфарм”.
“Мы гаворым аб тэхналогіі, якая дазваляе аднавіць абмен рэчываў і бялковых складнікаў, гэта значыць мы не гаворым пра тое, што мы змагаемся з традыцыямі прыняцця алкаголю на Дні нараджэння, на Новы год і гэтак далей, з гэтым мы не збіраемся змагацца, з гэтым ужо Гарбачоў змагаўся, вынік мы ведаем. Мы гаворым пра тое, што хочам дапамагчы чалавеку фізіялагічна пераносіць наступствы алкагольных паліваньняў ” -распавядае кіраўнік арганізацыі-распрацоўніка вакцыны.
Вакцына ад алкагалізму пакуль знаходзіцца ў стадыі выпрабаванняў, і, калі ўсё пройдзе паспяхова, яна можа стаць сапраўдным прарывам у барацьбе з гэтым захворваннем. Крыніцай жа натхнення кампаніі на стварэнне вакцыны сталі работнікі падшэфнага сельгаспрадпрыемства, якога былі «разумнымі і пісьменнымі», але «некалькі гублялі свае кампетэнцыі і не маглі выстаяць перад зялёным змеем».
Спадзяемся, што ў найбліжэйшай будучыні вакцына будзе даступная для шырокай публікі і дапаможа тысячам людзей пазбавіцца ад алкагольнай залежнасці. Рыхтуйцеся годна сустрэць Новы год і не злоўжывайце алкаголем.
С любовью,
Ваш ФОЦ Машерова