Гандлёвыя аб’екты

Гандлёвыя аб’екты

У склад падраздзяленняў грамадскага харчавання і гандлю ўваходзяць:

  • Крама «Ясельда» (прасп. Пераможцаў, 23/1).

Харчовая група тавараў у продажы пастаянна свежая прадукцыя кандытарскага цэха (пячэнне, булачкі, круасаны). Шырокі выбар мясной гастраноміі, малочных прадуктаў і розных напояў.

Заўсёды ў продажы прадукцыя РДУСГП «Усход», ААТ «Цяплічны камбінат «Мачулішчы», ААТ «Александрыйскае», РДПТУП «Малочны гасцінец», ААТ «Пінскі мясакамбінат».

  • Крама «Канфіскат» (прасп. Пераможцаў, 23/1).

Акрамя тавараў, звернутых у даход дзяржавы, у рэалізацыі шырокі асартымент нехарчовых тавараў: бытавая хімія, касметыка і парфумерыя, адзенне, абутак, панчошна-шкарпэткавыя тавары і іншыя.

Іншыя гандлёвыя аб’екты:

  • кандытарская «Спадчына» (прасп.Пераможцаў, 23/1),
  • буфет у адміністрацыйным будынку па прасп.Пераможцаў, 23/3,
  • буфет у адміністрацыйным будынку па прасп.Машэрава, 25,
  • буфет у адміністрацыйным будынку па вул.Кальварыйскай, 25,
  • буфет у адміністрацыйным будынку па вул.Смаленскай, 15,

Ва ўсіх гандлёвых аб’ектах у шырокім асартыменце прадстаўлена прадукцыя кандытарскага цэха. Пірожныя («Напалеон», «Шакаладны камплімент», «Манастырская хата», «Арэа» і іншыя), цукеркі (труфелі, з марцыпанам, какосам), арэшкі і трубачкі са згушчонкай, зефір і многае іншае.